Пол | жанчына |
---|---|
Спецыялізацыя | javelin throw[d] |
Нарадзілася |
22 снежня 1996[1][2] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
IAAF | 14464527 |
Макензі Літл (англ.: Mackenzie Little; нар. 22 снежня 1996, Мінесота) — аўстралійская лёгкаатлетка, спецыялістка па кіданні дзіды. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года, сярэбраны прызёр Гульняў Садружнасці 2022 года, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Макензі Літл нарадзілася 22 снежня 1996 года. Яна займалася многімі відамі спорту, у тым ліку футбол, софтбол, воднае пола і хакей. На сёмым курсе жаночага каледжа правяла першую трэніроўку па кіданні дзіды.
Падлеткам Літл спаборнічала ў кіданні дзіды, у бегу на 400 метраў з бар'ерамі і сямібор'і. Ва ўзросце 15 гадоў яна ўжо кідала дзіду за пяцідзесяціметровую адзнаку. У 2013 годзе Літл выступіла на маладзёжным чэмпіянаце свету ва Украіне. Яна выйграла золата. У 2014 годзе ва ўзросце 17 гадоў яна кінула дзіду на 57,60 метраў.
У 2019 годзе завяршыла навучанне ў Стэнфардскім універсітэце, дзе атрымала ступень бакалаўра навук у галіне анатоміі. За час вучобы ва ўніверсітэце яна выйграла два тытулы NCAA у кіданні дзіды і палепшыла свой вынік да 60,36 метраў.
Вярнуўшыся ў Аўстралію ў 2019 годзе, Літл паступіла на медыцынскі факультэт Сіднейскага ўніверсітэта, а таксама выдатна пачала сезон 2020/21 гадоў, усталяваўшы асабісты рэкорд - 61,42 метраў.
У 2021 годзе прыняла ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. У кіданні дзіды яна заняла выніковае восьмае месца з вынікам 59,96 метраў.
У 2022 годзе на сусветным чэмпіянаце ў ЗША яна кінула дзіду да адзнакі 63,22 метра і стала пятай. На Гульнях Садружнасці ў Бірмінгеме яна заваявала сярэбраны медаль з вынікам 64,27 метра.
На чэмпіянаце свету 2023 года, які адбыўся ў Будапешце, аўстралійская спартсменка стала бронзавай медалісткай з вынікам 63,38 метра.