Макс Гасцінгс | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, ваенны гісторык, пісьменнік |
Дата нараджэння | 28 снежня 1945[1] (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Macdonald Hastings[d] |
Маці | Anne Scott-James[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макс Гасцінгс або Хэйстінгс (англ.: Sir Max Hugh Macdonald Hastings, нар. 28 снежня 1945) — брытанскі гісторык, пісьменнік, журналіст.
Нарадзіўся 28 снежня 1945 года ў Лондане[2]. Скончыў школу Чартэрхаус і паступіў ва Універсітэцкі каледж Оксфарда, які кінуў праз год. Працаваў журналістам у больш чым 60 краінах і 11 ваенных канфліктах. Дзесяць гадоў быў галоўным рэдактарам The Daily Telegraph (1986—1995). У 2002 годзе быў прысвечаны ў рыцары.
На гістарычнай ніве займаецца даследаваннямі розных ваенных канфліктаў, як, напрыклад, Першая сусветная, Другая сусветная, Фалклендская, Карэйская і В’етнамская войны. Сярод яго прац:
Час ад часу з’яўляўся прыхільнікам то кансерватыўнай, то лейбарысцкай партыі[3]. У жніўні 2014 года, напярэдадні рэферэндуму па пытанні незалежнасці Шатландыі, выступіў супраць сепарацыі рэгіёна[4]. У 2019 годзе застаўся незадаволены абраннем Борыса Джонсана на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[5].
Бацька Макса — Макдоналд Гасцінгс (1909—1982) быў ваенным карэспандэнтам, маці работала рэдактарам часопіса Harper’s Bazaar. Першая жонка — Патрысія Эдмандсан, на якой пісьменнік быў жанаты з 1972 года па 1994 год. Другая — Пенелопа (народжаная Левінсан). З ёй ён у шлюбе з 1999-га[2].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
і |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
і |date=
(даведка)