Макс Фердынанд Перуц (ням.: Max Ferdinand Perutz; 19 мая 1914, Вена — 6 лютага 2002, Кембрыдж) — англійскі біяхімік, спецыялізаваўся ў галіне малекулярнай біялогіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1954). Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970), член Аўстрыйскай акадэміі навук (1963) і шматлікіх навуковых таварыстваў.
Упершыню расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну.
Нобелеўская прэмія па хіміі (1962; сумесна з Дж. Кендру).