Ма́ксвел — адзінка вымярэння магнітнага патока ў сістэме СГС. Беларускае скарачэнне — Мкс (не блытаць з мікрасекундай, яе скарочанае абазначэнне — мкс — запісваецца з малой літары). Міжнароднае скарачэнне — Mx.[1]
Уведзена Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй у 1930 г. (раней гэта адзінка звалася лініяй). Названа ў гонар англійскага фізіка Джэймса Клерка Максвела.
У аднародным магнітным поле з індукцыяй 1 гаус магнітны паток у 1 максвел праходзіць праз плоскі контур плошчай 1 см², размешчаны перпендыкулярна вектару індукцыі.