Максі Радрыгес

Футбол
Максі Радрыгес
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1981(1981-01-02)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя флангавы паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Эспаньёл 111 (26)
2005—2010 Атлетыка Мадрыд 121 (32)
2010—2012 Ліверпул 57 (15)
Універсідад дэ Чылі[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максіміля́на Рубе́н «Ма́ксі» Радры́гес (ісп.: Maximiliano Rubén «Maxi» Rodríguez; нар. 2 студзеня 1981, Расарыа, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст, паўабаронца. Мае на ваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Радрыгес выступаў за «Ньюэлс Олд Бойз» на працягу трох сезонаў да пераезду ў Іспанію. У 2002 годзе Радрыгес пераехаў у Ла Лігу ў клубе «Эспаньёл», дзе дэбютаваў 2 верасня ў матчы дзе барселонцы трывалі паражэнне ад мадрыдскага «Рэала» з лікам 0:2.

Напачатку сезона 2005—2006 гадоў Радрыгес пераехаў у «Атлетыка» за суму 5 млн еўра[3]. 10 лістапада 2009 года Радрыгес забіў чатыры галы ў браму клуба «Марбелья» ў Кубку Іспаніі на стадыі 1/32 фіналу, матч скончыўся перамогай мадрыдцаў з лікам 4:0. Пасля ад’езду ў 2007 годзе Фернанда Торэса ў «Ліверпул» быў абраны ў якасці новага капітана клуба.

13 студзеня 2010 года Радрыгес на правах вольнага агента перайшоў у англійскі «Ліверпул», падпісаўшы кантракт на тры з паловай гады[4]. Ён дэбютаваў у новай камандзе ў другім тайме ў матчы супраць «Сток Сіці». 13 ліпеня 2012 года вярнуўся да хаты ў родны клуб «Ньюэлс Олд Бойз», у якім пачынаў кар’еру.

За нацыянальную зборную Аргенціны Максі дэбютаваў 8 чэрвеня 2003 года ў матчы супраць зборнай Японіі, у якім ён адразу ж адзначыўся забітым голам. На чэмпіянаце свету 2006 года адзначыўся дублем у браму зборнай Сербіі і Чарнагорыі. Пасля прайгранага чвэрцьфіналу зборнай Германіі Радрыгес ударыў у спіну Басціяна Швайнштайгера. ФІФА аштрафавала футбаліста сумай у 5000 швейцарскіх франкаў і дыскваліфікавала яго на два матчы ў Кубку Амерыкі 2007 года, на які ігрок не паехаў.

«Атлетыка»:

«Ліверпул»:

«Ньюэлс Олд Бойз»:

«Пеньяроль»:

  1. Maxi Rodríguez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maximiliano Rubén Rodríguez // Enciclopèdia de l'esport catalàGrup Enciclopèdia, 2012.
  3. Al final llegaron a buen puerto. ESPN Deportes
  4. Maxi makes Reds move. Sky Sports.