Поўнае імя | Максім Іванавіч Талейка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 лютага 1993[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Максім Талейка (нар. 20 лютага 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Сезон 2011 правёў у арэндзе ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў за дубль. У 2012 годзе стаў іграком «Іслач». У студзені 2013 года перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі «Смалявічаў-СТІ», але ў жніўні вярнуўся ў «Іслач», якая таксама апынулася ў Першай лізе. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
У чэрвені 2014 года «Іслач» разарвала кантракт з Максімам з-за несанкцыяванага выступу за стаўбцоўскі «Нёман» у Кубку Мінскай вобласці[2]. У жніўні таго ж года папоўніў склад «Смаргоні»[3], але ніводнага разу не з’явіўся на полі.
У 2015 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы». Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але пазней стаў праходзіць у асноўны склад. 6 верасня 2015 года падчас матча супраць «Бярозы-2010» ударыў кулаком па твары Паўла Назаранку, за што атрымаў чатырохматчавую дыскваліфікацыю[4]. Па адбыцці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад і дапамог «Крумкачам» заваяваць пуцёўку ў Вышэйшую лігу.
2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (1:1), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. 21 красавіка 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, адкрыўшы лік у хатнім матчы супраць БАТЭ, аднак «Крумкачы» ў выніку саступілі з лікам 2:3.
У жніўні 2017 года перайшоў у «Слуцк»[5]. Да канца сезона 2017 правёў за слуцкі клуб чатыры матчы, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[6].
У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[7]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пачынаў трэніравацца з «Іслаччу», аднак неўзабаве разарваў кантракт з клубам[8] і адправіўся на прагляд у сталічны «Прамень», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», аднак паўабаронца вырашыў не перабірацца ў іншы горад і ў красавіку 2019 года далучыўся да сталічнага НФК[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года пакінуў НФК[11].
У сакавіку 2020 года далучыўся да кыргызскага клуба «Каганат»[12], аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні»[13].
У студзені 2021 года стаў іграком камбаджыйскага клуба «Ангкор Тайгер»[14]. Пакінуў каманду ў лістападзе 2021 года[15], аднак сам застаўся жыць у Камбоджы[16].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д3 | Гарадзея | 16 | 0 | |
2011 | дубль | Шахцёр | 26 | 3 | |
2012 | Д3 | Іслач | 29 | 4 | |
2013 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 11 | 0 | |
2013 (2) | Д2 | Іслач | 11 | 1 | |
2014 (1) | Д2 | Іслач | 6 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Смаргонь | 0 | 0 | |
2015 | Д2 | Крумкачы | 10 | 0 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 28 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Крумкачы | 14 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Слуцк | 4 | 0 | |
2018 | Д1 | Іслач | 14 | 1 | |
2019 | Д2 | НФК | 22 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Смаргонь | 6 | 0 | |
2021 | Д1 | Ангкор Тайгер | 18 | 2 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].