Максім Ігаравіч Фяшчук

Футбол
Максім Фяшчук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Ігаравіч Фяшчук
Нарадзіўся 25 лістапада 1985(1985-11-25)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Фенікс-Стэфана
Маладзёжныя клубы
1999—2002 Украіна ВФК (Львоў)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2008 Украіна Карпаты (Львоў) 122 (32)
2002—2004   Украіна Карпаты-2 (Львоў) 30 (7)
2003—2004   Украіна Галічына-Карпаты (Львоў) 29 (4)
2009—2013 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 106 (19)
2014—2015 Украіна Гаверла (Ужгарад) 33 (5)
2015 Казахстан Шахцёр (Караганда) 11 (3)
2016 Малдова Дачыя (Кішынёў) 23 (12)
2017 Казахстан Тараз 29 (4)
2018 Украіна Арсенал (Кіеў) 15 (2)
2019 Беларусь Віцебск 11 (1)
2020 Украіна Колас (Бучач)
2020 Украіна Дэмня-Фенікс (Дэмня/Підманастыр)
2021— Украіна Фенікс-Стэфана (Підманастыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Украіна Украіна (да 19) 4 (1)
2005—2006 Украіна Украіна (да 21) 15 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Фяшчук (нар. 25 лістапада 1985, Броды, УССР) — украінскі футбаліст, нападнік клуба «Фенікс-Стэфана» з Підманастыра.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе, пазней адправіўся ў львоўскае вучылішча фізічнай культуры. Трапіўшы ў сістэму львоўскіх «Карпат», прайшоў шлях ад рэзервовых і дублюючых каманд да асноўнай. 14 сакавіка 2004 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць кіеўскага «Арсенала» (0:0). Усяго за «Карпаты» згуляў у 132 матчах і забіў 32 галы.

У студзені 2009 года падпісаў трохгадовы кантракт з сімферопальскай «Таўрыяй». У складзе каманды стаў уладальнікам Кубка Украіны. У канцы 2013 года пакінуў крымскі клуб па заканчэнні кантракта, і з 2014 года пачаў выступаць за «Гаверлу» з Ужгарада. Па заканчэнні сезона 2014/15 пакінуў закарпацкі клуб з-за фінансавых праблем, і ў ліпені 2015 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра». У канцы 2015 года пакінуў казахстанскі клуб.

У пачатку 2016 года падтрымліваў форму з віннікаўскім «Рухам» і днепрадзяржынскай «Сталлю», а ў сакавіку стаў іграком малдаўскай «Дачыі». У лютым 2017 года, пакінуўшы «Дачыю», зноў накіраваўся ў Казахстан, далучыўшыся да клуба «Тараз». У 2018 годзе вярнуўся ва Украіну і дапамог кіеўскаму «Арсеналу» выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Выкарыстоўваўся ў якасці асноўнага нападніка да ліпеня, калі трэнерскі штаб вырашыў адмовіцца ад паслуг іграка[3]. Аднак, Фяшчук адмовіўся разрываць кантракт, таму фармальна заставаўся іграком «Віцебска» да канца сезона[4].

Летам 2020 года гуляў за бучацкі «Колас», а пасля стаў выступаць у чэмпіянаце Львоўскай вобласці, гуляючы за клубы «Дэмня-Фенікс» і «Фенікс-Стэфана».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 годзе ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату свету ў Нідэрландах, а ў 2006 годзе стаў сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы ў Партугаліі.

Зноскі