Максім Львовіч Канцэвіч | |
---|---|
руск.: Максим Львович Концевич | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1964[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lev Kontsevich[d] |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дон Цагір[d] |
Вядомыя вучні | Ралан Фрыдрых[d][4] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Максім Львовіч Канцэвіч (нар. 25 жніўня 1964, Хімкі) — французскі матэматык расійскага паходжання, лаўрэат Філдсаўскай прэміі за доказ гіпотэзы Вітэна аб эквівалентнасці дзвюх мадэляў квантавай гравітацыі і знаходжанне найлепшага (на той момант) інварыянта вузлоў з дапамогай прыдуманага ім і пазней названага ў яго гонар інтэграла.
Сын вядомага савецкага ўсходазнаўца Льва Рафаілавіча Канцэвіча. Вучыўся ў матэматычным класе Уладзіміра Міронавіча Сапожнікава маскоўскай школы № 91. Скончыў мехмат МДУ ў 1985 годзе і, прапрацаваўшы некалькі гадоў у Інстытуце праблем перадачы інфармацыі АН СССР, атрымаў PhD ступень у 1992 годзе ў Бонскім універсітэце (Германія) пад кіраўніцтвам Дона Цагіра. Пасля гэтага быў запрошаны працаваць адразу ў некалькі прэстыжных універсітэтаў (Прынстан, Берклі і Гарвард). Цяпер Максім Канцэвіч — пастаянны прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў пад Парыжам і ганаровы запрошаны прафесар (англ.: distinguished visitor) Ратгерскага ўніверсітэта ў ЗША.