Маладосць | |
---|---|
кіт.: 芳华 | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 136 хв.[2] |
Краіна | |
Мова | кітайская мова |
Год | 8 верасня 2017[1] і 15 снежня 2017[1] |
IMDb | ID 6654316 |
«Маладосць» (кіт.: 芳华) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Фэна Сяагана[3].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Кітай, 1970-я гады. Разгар «культурнай рэвалюцыі» і апошнія гады кіраваньня Маа Цзэдуна. З-за сямейных сварак Хэ Сяапін вымушаная пайсці з дому. Яна спадзяецца пачаць жыццё з чыстага ліста, паступіўшы ў армейскі ансамбль песні і танца ў Чэнду, але стаўленне яе новых калегаў аддае пагардай і непрыязнасцю. Лю Фэн — усеагульны любімчык, закаханы ў салістку ансамбля Лін Дзіндзін. Яго заляцанні да дзяўчыны і таемнае прызнанне ў каханні становіцца здабыткам грамадскасці і ператварае юнака ў ізгоя. І толькі Хэ Сяапін поўная спачування да «спатыкнуўшагася» героя[4].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 44 намінацыямі[5].