Малаяраславец
| ||||||||||||||||||||||||||
Малаяраславец — горад на поўначы Калужскай вобласці Расіі, за 61 км на поўнач ад Калугі, на правым беразе ракі Лужына (басейн Акі). 30 тыс. жыхароў (2003).
Заснаваны на мяжы XIV—XV стагоддзяў князем Уладзімірам Серпухаўскім і названы ім у гонар сына Яраслава. З 1776 года павятовы горад. У 1812 годзе моцна разбураны ў час бітвы расійскага і французскага войскаў. Забудова і архітэктурныя помнікі XIX стагоддзя.