Мален | |
---|---|
брэт. Molenez, фр. Molène | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,72 км² |
Насельніцтва | 132 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 183,33 чал./км² |
Размяшчэнне | |
48°23′43,50″ пн. ш. 4°57′28,90″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Брэтань |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мален (фр.: Île-Molène; брэт.: Molenez) — найбуйнейшы востраў аднайменнага архіпелага на захад ад Брэтонскага паўвострава. Цэнтр асобнага муніцыпалітэта ў складзе Брэтані (Францыя). Плошча — 72 га. Насельніцтва (2016 г.) — 132 чалавекі.
Востраў Мален знаходзіцца ў 12 км ад узбярэжжа Брэтані, у 537 км на паўднёвы захад ад Парыжа, сталіцы Францыі. Уяўляе сабою паверхню падводнага плато. Суша складзена з граніту і асадкавых парод. Найбольшая вышыня — 26 м.
Востраў быў населены ўжо ў неаліце. Знойдзены ўмацаваны каменны будынак бронзавага веку. Яго насельнікі займаліся рыбалоўствам і паляваннем на цюленяў, выраблялі кераміку. Старажытныя рымляне называлі яго Медыёна (лац.: Mediona Insula). Сучасная назва паходзіць ад слова брэт.: moel (літаральна «лысы» або «бязлесы»). У познім сярэднявеччы трапіў пад уладу Ліёнскага біскупства, з'яўляўся цэнтрам вырабу соды з водарасцяў. У XVII — XVIII стст. выкарыстоўваўся французскімі і англійскімі карсарамі.
У XIX ст. з'яўленне сучаснай хімічнай прамысловасці зрабіла вытворчасць соды стратнай. Ізаляванасць вострава і непрыбытковасць рыбалоўства вымушала мясцовых жыхароў пераязджаць на мацярык. З канца XX ст. імкліва развіваецца турызм.
Molène даведнік на сайце Wikivoyage