Маленькі крыжаносец![]() | |
---|---|
чэшск.: Křižáček | |
Жанр | драматычны фільм, гістарычны фільм і роўд-муві[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | |
Мова | чэшская |
Год | 2017 |
IMDb | ID 3474438 |
Афіцыйны сайт |
«Маленькі крыжаносец»[4] або «Крыжачок» (чэшск.: Křižáček) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Вацлава Кадрнкі . Сумесная вытворчасць Чэхіі, Славакіі, Італіі[5].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Рыцар Боржак адпраўляецца на пошукі сына. Маленькі Ян ўцёк з дому — ён паверыў, што ў дзяцей ёсць свяшчэнная місія на Святой Зямлі, і цяпер ён хоча паўдзельнічаць у крыжовым паходзе. Бацька дарэмна спрабуе адшукаць уцекача. Вандруючы па свеце, Боржак пастаянна сустракае людзей, якія сцвярджаюць, што бачылі хлопчыка. Але дзіця застаецца па-ранейшаму няўлоўным…[4]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 20 намінацыямі[6].