Малкальм Морлі

Малкальм Морлі
англ.: Malcolm Morley
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1931(1931-06-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 2018(2018-06-01)[4][5][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм і сучаснае мастацтва[d]
Член у
Узнагароды

Малкальм Морлі (англ.: Malcolm A. Morley; 7 чэрвеня 1931, Лондан, Вялікабрытанія — 1 чэрвеня 2018, Нью-Ёрк, ЗША) — брытана-амерыканскі мастак. Вядомы як прадстаўнік фотарэалізму і экспрэсіянізму і заснавальнік некалькіх новых стыляў жывапісу.

У 1957 годзе Морлі пабываў у Нью-Ёрку, які ў той час быў буйным цэнтрам заходняга мастацтва. На наступны год ён пераехаў туды на сталае месца жыхарства. Сярод яго знаёмых былі такія мастакі як Барнет Ньюман, Сай Твомблі, Рой Ліхтэнштэйн і Эндзі Уорхал. У 1964 годзе ў галерэі Корнблі адбылася першая персанальная выстава Морлі, арганізаваная ў тым ліку па патрабаванні арт-дылера Івана Карпа, які меў рэпутацыю адкрывальніка талентаў і працаваў на легендарнага арт-дылера Леа Кастэлі.

У сярэдзіне 1960-х гадоў Морлі кароткі час выкладаў ва Універсітэце штата Агая, а затым вярнуўся ў Нью-Ёрк, дзе з 1967 па 1969 год працаваў у Школе візуальных мастацтваў, а затым з 1970 па 1974 год — ва Універсітэце Стоуні-Брук.

Персанальныя выставы Морлі праходзілі ў Clocktower Gallery, Інстытуце мастацтва і гарадскіх рэсурсаў (1976), галерэі Нэнсі Хофман (1979) і галерэі Стэфаноці (1979). У 1972 і 1977 гадах ён таксама прыняў удзел у буйной міжнароднай выставе Documenta у Каселі, а ў 1985 — у найстарэйшай амерыканскай выставе сучаснага мастацтва Carnegie International.

Галерэя «Уайтчэпел» у Лондане арганізавала буйную рэтраспектыўную выставу прац Морлі ў 1983 годзе, у выніку ён стаў уладальнікам толькі што заснаванай прэміі Цёрнера 1984 года, якая прысуджаецца галерэяй Тэйт.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Malcolm Morley // Brockhaus Enzyklopädie
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. Genzlinger N. The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2018. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 18 чэрвеня 2018.
  5. The Guardian.com, The Guardian — 2018. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 23 жніўня 2019.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.