Малочныя залозы

Малочныя залозы
Выява
Ёсць у таксона сысуны
Анатамічная лакалізацыя mammary ridge[d]
Лімфадрэнаж Pectoral axillary lymph nodes[d]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне internal thoracic artery[d]
Венозны адток internal thoracic vein[d]
Развіваецца з потавыя залозы
Развіццё анатамічнай структуры mammary gland development[d]
Код NCI Thesaurus C12367
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Грудзі жанчыны: 1 — грудная сценка; 2 — грудныя мышцы; 3 — малочная доля; 4 — грудны сасок; 5 — арэола; 6 — малочная пратока; 7 — тлушчавая тканка; 8 — скура

Мало́чныя зало́зы, або мле́чныя зало́зы — парныя скурныя органы млекакормячых жывёл і чалавека.

У асобін жаночага полу ў перыяд лактацыі выдзяляюць малако, у асобін мужчынскага на працягу жыцця застаюцца рудыментарныя і не функцыянуюць. Найбольшы рост і развіццё малочных залоз адбываецца пры палавым выспяванні, цяжарнасці, лактацыі пад уплывам нервовай сістэмы і эндакрынных залоз.

Свіння з парасятамі

У залежнасці ад віду жывёлы бываюць множныя па ўсёй даўжыні брушной паверхні (свінні), або грудныя (сланы), ці похвенныя (коні), мяняецца іх колькасць (2—20) і здольнасць выдзяляць малако пэўнага якаснага складу.