Ма́льва[4][5] (Malva) — род кветкавых раслін з сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі белага, ружовага або пурпуровага колеру, у пазухах лісця. Плод — зборная сямянка.
Каля 30 відаў гэтага роду, якія растуць ва ўмераным клімаце Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі, характарызуюцца перш за ўсё тым, што падчашы ў іх трохлістыя, чаша пяціпадзеленая, пялёсткаў пяць. На тэрыторыі Беларусі 8 дзікарослых відаў. Расце ў лясах, а таксама паўсюдна на пустазельных месцах, на схілах, у агародах, каля платоў, дарог, жылля, як пустазелле.
Кармавыя, лекавыя, меданосныя і харчовыя расліны. Культывуюцца ў якасці дэкаратыўных.
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 29 відаў[6]:
- Malva aegyptia L.
- Malva alcea L. — Мальва штокружавая, ці Мальва выразаная, ці Палявая ружа, ці Шляз, ці Сляз, ці Палявая рожа, ці Слязюк, ці Сляса[7]
- Malva arborea (L.) Webb & Berthel.
- Malva assurgentiflora (Kellogg) M.F.Ray
- Malva borealis Wallman
- Malva canariensis M.F.Ray
- Malva cathayensis M.G.Gilbert, Y.Tang & Dorr
- Malva cretica Cav.
- Malva durieui Spach
- Malva erecta J.Presl & C.Presl
- Malva hispanica L.
- Malva iljinii Riedl
- Malva lindsayi (Moran) M.F.Ray
- Malva moschata L. — Мальва мускусная
- Malva multiflora (Cav.) Soldano, Banfi & Galasso [syn. Malva linnaei M.F.Ray]
- Malva neglecta Wallr. — Мальва пагрэбаваная, ці Пацёркі, ці Шалежкі, ці Прасты сляз, ці Сляз, ці Слясь, ці Шэляг, ці Перапечкі, ці Праскуркі, ці Свіная рэпа
- Malva nicaeensis All.
- Malva occidentalis (S.Watson) M.F.Ray
- Malva pacifica M.F.Ray
- Malva parviflora L.
- Malva preissiana Miq.
- Malva pseudolavatera Webb & Berthel.
- Malva pusilla Sm. — Мальва нізкая
- Malva stipulacea Cav.
- Malva subovata (DC.) Molero & J.M.Monts.
- Malva sylvestris L. typus — Мальва лясная, ці Рожа лясная, ці Мальва маўрытанская
- Malva tournefortiana L.
- Malva verticillata L. — Мальва кучаравая, ці Гардовіца, ці Зярдовіца, ці Гардавіца, ці Шляс, ці Скулачнік, ці Мальва магілёўская[7]
- Malva vidalii (Pau) Molero & J.M.Monts.
Зноскі