Мальва пагрэбаваная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Malva neglecta Wallr. | |||||||||||||||||||||
|
Мальва пагрэбаваная[1] (Malva neglecta) — від раслін роду Мальва (Malva) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Мальва пагрэбаваная, пацёркі, шалежкі[2][3], прасты сляз, сляз, слясь, шалежкі, шэляг[4], перапечкі, праскуркі, свіная рэпа[5][6][7]
Расце ў Еўразіі ў абласцях субтрапічнага і ўмеранага клімату. Інвазійны від у Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу глебам, багатым на азоцістыя рэчывы. Расце на выганах і сярод рэдкіх кустоў, уздоўж дарог, у садах і гародах.
Аднагадовая расліна, 10—40 см вышынёй, месцамі пакрытая валасінкамі. Сцябло прамое або прыпаднятае, разгалінаванае.
Лісце з доўгімі чарашкамі, круглявае, часткова 5—7-лопасцевае, пільчатае. Неапушанае зверху, знізу, з валасінкамі і залозкамі. Прылісткі яйкападобныя.
Кветкі развіваюцца ў пазухах лісця. Вяночак у 2 разы даўжэй за чашачку, ружова-белы, пялёсткі злёгку выемчатыя. Цвіце з мая па верасень.
Плод — дыскападобная скрыначка, 6—7 мм у дыяметры, з кароткім слупком.
Лекавая расліна. У народнай медыцыне ўжываецца пры катарах верхніх дыхальных шляхоў і страўнікавых захворваннях.
яшчэ 10 сямействаў (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ каля 25 відаў | ||||||||||||
парадак Мальвакветныя | род Мальва | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Мальвавыя | від Malva neglecta | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 205 родаў | ||||||||||||