Мальтыйскі ўніверсітэт | |
---|---|
мальт.: L-Università ta' Malta | |
Арыгінальная назва | мальт.: L-Università ta' Malta |
Заснаваны | 1592 |
Год рэарганізацыі | 1937 |
Студэнты | 11 269[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мсіда |
Сайт | um.edu.mt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мальтыйскі ўніверсітэт (мальт.: L-Università ta' Malta) — мальтыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мсіда.
Папярэднікам універсітэта быў Мальтыйскі калегіум, заснаваны ордэнам езуітаў у 1592 годзе. Пасля выгнання езуітаў з Мальты ў 1768 годзе калегіум перайшоў ва ўласнасць Мальтыйскага Ордэна, і ў 1769 годзе гросмайстрам Мануэлам Пінту да Фансекам быў заснаваны ўніверсітэт. У 1798 годзе Напалеон Банапарт заваяваў Мальту, універсітэт быў закрыты. У 1800 годзе англічане занялі Валету сваімі войскамі, востраў стаў брытанскім пратэктаратам. Універсітэт быў адноўлены пад кіраўніцтвам сэра Аляксандра Бола, губернатара Мальты. У 1938 годзе кароль Георг VI пераназваў навучальную ўстанову ў Мальтыйскі каралеўскі ўніверсітэт. Слова «каралеўскі» было выдалена з назвы ўніверсітэта, калі Мальта стала рэспублікай у 1974 годзе.