Маліна | |||||||||||||||||||
Маліна звычайная (Rubus idaeus L.) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Rubus fruticosus L. 1753
| |||||||||||||||||||
|
Маліна[2] (Rubus) — род (падрод) кветкавых раслін сямейства ружавых.
Навуковая назва роду rubus значыць «ажына», звязана этымалагічна з назвай чырвонага колеру (пар. дыялектнае па паходжанні лац.: rūfus «ярка-чырвоны»[3]).
Род прадстаўлены шматгадовымі травамі, але часцей за ўсё гэта дравяністыя калючыя расліны (лістападныя кусты) з прамастойнымі, паўзучымі або распасцёртымі галінамі і чарговым простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кусты дасягаюць вышынёю да 3 метраў і маюць шматгадовае карэнішча. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае.
Кветкі абодваполыя, рэдка — аднаполыя. Размяшчаюцца яны па адным або сабраны зверху ў пазухавыя гронкавыя або шчытковыя суквецці. Гіпантый плоскі або варонкападобны, утвораны звычайна пяцічленным калякветнікам і заключае шматлікія тычынкі і песцікі.
Плод — складаная касцянка (шматкасцянка), чырвоная ці жоўтая, рознага смаку і водару.
Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 6 відаў[4], найбольш вядомая маліна звычайная, трапляецца ў сырых лясах, хмызняках.
Са старажытных часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады многіх відаў роду: маліну (Rubus idaeus) (віды падроду Idaeobatus), ажыну (Rubus caesius) (цёмнаплодныя віды, якія адносяцца да падроду Rubus, асабліва багата прадстаўленыя ў Еўропе), касцяніцы арктычныя (Rubus arcticus) і марошку (Rubus chamaemorus).
У культуры з IV ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове маліны звычайнай, або чырвонай (Rubus idaeus), маліны чорнаваласістай (Rubus melanolasius) і інш. Плады маюць у сабе 5—7 % цукру, 1,5—2 % арганічных кіслот, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.
У родзе каля 330[5] (Паводле іншых звестак 600) відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і.
Шырокі род дзеляць прыкладна на пятнаццаць падродаў:
Rubus subg.
Некаторыя вядомыя віды:
Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць[4]:
Сярод асноўных хваробаў вылучаюць[4]: