Пасёлак гарадскога тыпу
Манастыршчына
| ||||||||||||||||||
Манастыршчына (руск.: Монастырщина) — пасёлак гарадскога тыпу ў Смаленскай вобласці Расіі на рацэ Віхра. Адміністрацыйны цэнтр Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці. Знаходзіцца за 57 км на паўднёвы захад ад Смаленска і за 43 км на поўнач ад Мсціслава. Насельніцтва на 2018 год — 3600 чалавек.
Упершыню Манастыршчына ўпамінаецца ў 1390 годзе ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста яна ўвайшла ў склад Мсціслаўскага ваяводства. У 1714 годзе Манастыршчына ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка, уладанне мсціслаўскага чашніка Яна Якуба Галынскага[2]. Згодна з разлікам падаткаў у 1719 годзе мястэчка разам з воласцю выплачвала чопавыя ў памеры 400 злотых. У 1729 годзе Манастыршчынай валодаў Казімір Галынскі.
|