Мангалур
| ||||||||||||||||||
Мангалур — горад у індыйскім штаце Карнатака, галоўны порт Карнатакі. Размешчаны за 350 км на захад ад сталіцы штата, Бангалора, на Малабарскім узбярэжжы Аравійскага мора ля падножжа Заходніх Гат. Адміністрацыйны цэнтр акругі Дакшына-Канада (раней Паўднёвая Канада) на паўднёвым захадзе Карнатакі. З некранутымі пляжамі, шырокімі дарогамі і ціхімі раёнамі Мангалур прызнаны 8-м самым чыстым горадам Індыі. Мангалур уваходзіць у 13 найлепшых гарадоў для вядзення бізнесу ў Індыі і ёсць 2-м у Карнатацы (пасля Бангалора). На порт Мангалура прыпадае 75 % экспарту кавы і большая частка экспарту кеш’ю.
Мангалур — шматнацыянальны горад. Асноўнымі мовамі з’яўляюцца тулу, канкані, канада і біяры.