Мандарынка

Мандарынка

Самец і самка на возеры ў Англіі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aix galericulata
(Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554037
NCBI  345735
EOL  1048478
FW  370646

Мандарынка[1] (Aix galericulata) — птушка сямейства качыныя.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Мандарынка — невялікая качка масай 0,4-0,7 кг. Даўжыня цела 41-49 см, размах крылаў 68-74 см. Шлюбны ўбор самца мандарынкі вылучаецца сярод іншых качак. Самец у шлюбным уборы вельмі прыгожы, ярка ўбраны: на галаве чуб і ўпрыгожваючыя пёры па баках цела, накшталт веера, чырвоная дзюба. Самка і маладыя шэра-бурыя з шэрай дзюбай, вакол вока белае аблямаванне, якое пераходзіць у брыво. Самец у негнездавы час падобны да самкі, але з чырванаватай дзюбай.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Мандарынка распаўсюджаная ва Усходняй Азіі: Кітай, Японія, Тайвань. У Расіі мандарынка гняздуе ў Амурскай і Сахалінскай вобласці, у Хабараўскім і Прыморскім краях. Спарадычна трапляецца ва ўсходняй Манголіі. Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Зімуе ў паўднёва-ўсходнім Кітаі, Японіі, на Тайвані.

Насяляе вялікія кантынентальныя вадаёмы, гняздуе сярод дрэў або за травамі, якія параслі лесам; узімку жыве ў прыморскай зоне.

Інтрадуцыравана ў Англіі і Германіі, гняздзіцца ў апошні час таксама ў Галандыі, Бельгіі, Францыі, Даніі, Аўстрыі і Ірландыі. Птушкі, якіх адзначаюць у розных еўрапейскіх краінах, хутчэй за ўсё раней захоўваліся ў заасадах або качуюць[2].

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая качка жыве на зарослых лясамі горных рэчках са звісаючымі над вадой галінамі дрэў і ў прырэчных горных лясах. Мандарынка добра плавае, пры гэтым высока сядзіць на вадзе з крыху прыўзнятым хвастом. Нырае рэдка, толькі калі параненая. Яе палёт хуткі і манеўраны, яна лёгка ўзлятае, часам амаль прама ўверх. У адрозненне ад большасці качак, мандарынку часта можна бачыць седзячую на галінах дрэў або на прыбярэжных скалах.

Яйкі Aix galericulata

Гняздо ладзіць на рознай вышыні ў дуплах нахіленых над вадой дрэў у лясах з густым падлескам. Значна радзей гняздуе на зямлі ў паглыбленні пад прыкрыццем ствалоў дрэў або іншай густой расліннасці. Яйкі (9-12, да 14), ад чыста белых да крэмавых (колеру слановай косці).

Развядзенне і ахова

[правіць | правіць зыходнік]

Мандарынка ўнесена ў Чырвоную кнігу Расіі як рэдкі від. Гэтую качку разводзяць у парках як дэкаратыўную птушку.

Зноскі

  1. Напісанне Мандарынка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.76
  2. Птушкі Еўропы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2014.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.