Манола Сола | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1964 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
IMDb | ID 1254805 |
manolosolo.com (ісп.) | |
![]() |
Мануэль Фернандэс Серана (ісп.: Manuel Fernández Serrano; нар. 1964), больш вядомы як Манола Сола (ісп.: Manolo Solo) — іспанскі акцёр.
Мануэль Фернандэс Серана нарадзіўся ў Альхесірасе ў 1964 годзе, выхоўваўся ў суседнім Лос-Барыасе да 6 гадоў, пазней пераехаў у Севілью са сваёй сям’ёй[1][2]. Атрымаў ступень ліцэнцыята ў галіне педагагічных навук у Севільскім універсітэце і навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Інстытуце тэатра Севільі[3]. Пасля дэбюту на сцэне ў 1989 годзе і шэрагу роляў на тэлебачанні, ён дэбютаваў у 2002 годзе ў поўнаметражным кіно ў драме «Калі ўсё ў парадку »[3].
У 2006 годзе выканаў ролю лейтэнанта Гарсэса ў фільме «Лабірынт фаўна».