Мантань-Пеле | |
---|---|
фр. Montagne Pelée | |
![]() | |
14°48′47″ пн. ш. 61°09′56″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | ![]() Малыя Антыльскія астравы в.Марцініка |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 1932 |
Вышыня вяршыні | 1397 м [1] |
Адносная вышыня | 1 397 м |
![]() |
Мантань-Пеле (фр.: Montagne Pelée — Лысая гара), таксама Мон-Пеле — дзеючы вулкан у паўночнай частцы вострава Марцініка (Вест-Індыя). Вышыня 1397 м. Складзены з базальтаў, андэзітаў і дацытаў. Вядомы катастрафічным вывяржэннем 1902 года, калі быў знішчаны горад Сен-П'ер з насельніцтвам 26 тыс.жыхароў. Па гэтым вывяржэнні падобныя вулканы адносяць да пелейскага тыпу. Больш слаба дзейнічаў у 1929-32 гадах.