Мантсерат Кабалье | |
---|---|
Montserrat Caballé | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Марыя дэ Мансерат Вівіяна Кансепсьён Кабалье і Фолк |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 2018[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Іспанія |
Муж | Bernabé Martí[d] |
Дзеці | Montserrat Martí[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Conchita Badía[d] |
Прафесія | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера і вакальная музыка[d][8] |
Супрацоўніцтва | Фрэдзі Меркуры |
Узнагароды | |
montserrat-caballe.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Мантсерат Кабалье[9], поўнае імя Марыя дэ Мантсерат Вівіян Кансепсьён Кабалье і Фолк (катал.: Maria de Montserrat Viviana Concepción Caballé i Folch; 12 красавіка 1933, Барселона, Іспанія — 6 кастрычніка 2018, Барселона, Іспанія[10]) — іспанская каталонская оперная спявачка (сапрана). Вядомая, у першую чаргу, сваёй тэхнікай бельканта і выкананнем роляў у класічных італьянскіх операх Расіні, Беліні і Даніцэці.
Аматарам рок-музыкі вядомая па сумеснаму альбому з вакалістам гурта «Queen» Фрэдзі Мерк'юры — «Barcelona» (1988). Загалоўная песня, прысвечаная роднаму гораду Кабалье — Барселоне, стала адной з двух афіцыйных песень Летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года, якія праходзілі ў сталіцы Каталоніі.
У 1997 годзе сумесна з швейцарскім рок-гуртам Gotthard была запісаная рок-балада «One Life One Soul».