Мантэсума I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1398 |
||||||
Смерць |
1469 |
||||||
Бацька | Уіліцыліпутль[d] | ||||||
Маці | Miahuaxihuitl[d] | ||||||
Жонка | Чычымекацыўацын I[d] | ||||||
Дзеці | Atotoztli II[d] і Chichimecacihuatzin II[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мантэсума (на мове науа - Матэкусома[1]) I Ілуікаміна («Той, хто пускае ў неба стрэлы») (Motēuczōma Ilhuicamīna) (1398 - каля 1469) — вярхоўны кіраўнік (тлатаані) ацтэкаў (мешыкаў) у 1440-1469 гг.
Мантэсума быў сынам тлатаані ацтэкаў Хвіцыліхвітля (1395-1414) і дзяўчыны Міахваксіхвітль. Паводле падання, бацька яго маці Азаматцынтекутлі мог ператварацца ў жывёл і быў вельмі падазроны. Ён атачыў сваю дачку вартай з павукоў, сараканожак, змей, кажаноў і скарпіёнаў. Не маючы па гэтай прычыне магчымасці мець зносіны з каханай, Хвіцыліхвітль паслаў ёй па паветры цудоўную стралу з нефрытавага камяню. Злавіўшы стралу, дзяўчына праглынула нефрытавы камень і неўзабаве апынулася цяжарнай, як пасля высветлілася, Мантэсумай і яго братам-блізнюком Тлакаэлелем. Пры Мантэсуме I Тлакаэлель займаў пасаду чыхуакаатля (віцэ-кароль ацтэкаў і адначасова прэфект Мехіка), пасля смерці брата Тлакаэлель адмовіўся ад трона і спрыяў абранню імператарам Ахаякатля.
Мантэсума I атрымаў у спадчыну ўладу ад Іцкаатля у 1440 годзе і значна пашырыў дзяржаву ацтэкаў. Спачатку, пасля доўгай вайны, ён змог разбурыць ваенны саюз Чалька-Амакемекан, кантраляваць доступ да даліны Пуэбла і да ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Завяршыў падпарадкаванне ацтэкам іншых індзейскіх плямёнаў Цэнтральнай Мексікі і ўзначаліў саюз гэтых плямёнаў (з цэнтрам у горадзе Тэначтытлан, сучасны Мехіка).