Мануальнае тэсціраванне (англ. — manual testing), ручное тэсціраванне, (часам тэставанне) — частка працэсу тэсціравання на этапе кантролю якасці ў працэсе распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Яно ажыццяўляецца тэсціроўшчыкам без выкарыстання праграмных сродкаў, для праверкі праграмы або сайта шляхам мадэлявання дзеянняў карыстальніка з дапамогай тэст кейсаў (тэставых выпадкаў). У ролі тэсціроўшчыка могуць выступаць і звычайныя карыстальнікі, паведамляючы распрацоўшчыкам аб знойдзеных памылках.