Мануэль Альмунія

Футбол
Мануэль Альмунія
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мануэль Альмунія Рывера
Нарадзіўся 19 мая 1977(1977-05-19)[1][2][…] (47 гадоў)
Памплона, Іспанія
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1999 Сцяг Іспаніі Асасуна B 44 (-?)
1999—2000 Сцяг Іспаніі Асасуна 0 (0)
1999—2000   Сцяг Іспаніі Картахена 3 (-?)
2000—2001 Сцяг Іспаніі Сабадэль 25 (-?)
2001—2004 Сцяг Іспаніі Сельта 0 (0)
2001—2002   Сцяг Іспаніі Эйбар 35 (-19)
2002—2003   Сцяг Іспаніі Рэкрэатыва 2 (-4)
2003—2004   Сцяг Іспаніі Альбасетэ 24 (-26)
2004—2012 Сцяг Англіі Арсенал (Лондан) 101 (-91)
2011   Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 4 (-3)
2012—2014 Сцяг Англіі Уотфард 34 (-43)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануэль Альмунія Рывера (ісп.: Manuel Almunia Rivero; 19 мая 1977, Памплона, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступленням за англійскі клуб «Арсенал».

Мануэль пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплона, выступаючы за фарм-клуб каманды «Асасуна», але за асноўную каманду не гуляў. Затым адзін сезон Мануэль правёў на правах арэнды ў клубе трэцяга дывізіёна «Картахена», а ўлетку 2000 года падпісаў кантракт з клубам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёна. Летам 2001 года перайшоў у «Сельту», якая на той момант была адной з вядучых каманд Прымеры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сезоны Мануэль правёў у арэндзе ў клубах, як «Эйбар», «Рэкрэатыва» і «Альбасетэ».

14 ліпеня 2004 падпісаў кантракт з «Арсеналам». Дэбютаваў за клуб 27 кастрычніка таго ж года ў гульні Кубка Лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сезон правёў усе гульні за «Арсенал» у Кубку Лігі. У пачатку сезону 2007/08 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.

З 2010 года польскі брамнік Войцех Шчэнсны стаў выцясняць Альмунію з асноўнага складу. 30 верасня 2011 года Альмунія быў аддадзены ў кароткатэрміновую арэнду «Вест Хэм Юнайтэд», асноўны брамнік якога Роберт Грын атрымаў траўму. У канцы кастрычніка, пасля аднаўлення Грына, вярнуўся ў «Арсенал».

Па заканчэнні сезону 2011/2012 Альмунія пакінуў «Арсенал» у стане свабоднага агента, і неўзабаве стаў іграком клуба «Уотфард», за які гуляў на працягу двух сезонаў. Улетку 2014 планаваўся пераход Альмуніі ў «Кальяры», але з-за медыцынскіх праблем ён быў вымушаны завяршыць кар’еру.

Зноскі

  1. Manuel Almunia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Manuel Almunia // FBref