Мануэль Урыбары | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1962 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэспубліканская фракцыя (Іспанія) |
Званне | падпалкоўнік[d] |
Камандаваў | Q11914745?, 46.ª Brigada Mixta[d] і Servicio de investigación Militar[d] |
Бітвы/войны | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мануэль Урыбары Барутэль (ісп.: Manuel Uribarri Barutell; 23 лістапада 1896 — 6 кастрычніка 1962) — афіцэр Грамадзянскай гвардыі Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Да вайны служыў капітанам грамадзянскай гвардыі. Быў членам масонскай ложы і левай валенсійскай партыі «Esquerra Valenciana» (EV). 9 ліпеня 1936 года Урыбары быў прызначаны ваенным камандзірам страйкавага камітэта, створанага рабочымі арганізацыямі Валенсіі, якія абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Адказваў за арганізацыю і інструктаж валенсійскіх апалчэнняў[1].
У пачатку жніўня Урыбары ўзначаліў калону з каля трохсот апалчэнцаў, байцоў грамадзянскай гвардыі, штурмавікоў і карабінераў. У каардынацыі з сіламі Альберта Баё з Барселоны правёў высадку на Маёрцы, але аперацыя правалілася[2].
Пасля Урыбары ваяваў на розных франтах, даслужыўшыся да звання падпалкоўніка. Быў камандзірам так званай «прывіднай калоны»[3]. Потым узначальваў 9-ю дывізію II армейскага корпуса[4].
У пачатку 1938 года Урыбары прызначаны кіраўніком Ваеннай інфармацыйнай службы[5]. Аднак 22 красавіка таго ж года ён збег у Францыю[6], заявіўшы аб непрымірымых рознагалоссях з прэзідэнтам Хуанам Негрынам і з камуністамі. Адтуль ён адправіўся на Кубу, дзе супрацоўнічаў з рознымі рэспубліканскімі эмігранцкімі арганізацыямі, у тым ліку з ІСРП[7].
Памёр у галечы ў Мексіцы.