Мануэль дэ Фалья | |
---|---|
ісп.: Manuel de Falla. | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1946[3][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | José Tragó[d], Felip Pedrell[d], Alejandro Odero[d] і Enrique Broca[d] |
Прафесіі | кампазітар, паэт, піяніст |
Інструменты | арган[d] і фартэпіяна |
Жанры | аркестр і класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
manueldefalla.com (ісп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мануэль дэ Фа́лья (ісп.: Manuel de Falla; 23 лістапада 1876 — 14 лістапада 1946) — іспанскі кампазітар і піяніст; адзін з вядучых дзеячаў нацыянальнага адраджэння (Рэнасім’ента).
Вучань Ф. Педрэля (кампазіцыя), Х. Трага (фартэпіяна). У 1907—1914 гадах жыў у Парыжы, зблізіўся з імпрэсіяністамі. У 1940 годзе эмігрыраваў у Аргенціну.
Творчасць Мануэля дэ Фальі абагульніла рэгіянальныя асаблівасці нацыянальнага фальклору, традыцыі іспанскай музыкі эпохі Рэнесансу і барока і стала вяршыняй іспанскай сучаснай музыкі. Найбольш вядомыя творы: опера «Кароткае жыццё» (паст. 1913), лялечная опера «Балаганчык маэстра Педра» (паст. 1923), балеты «Любоў-чараўніца» (паст. 1915) і «Трохвуголка» (паст. 1919), сюіта для фпартэпіяна з аркестрам «Ночы ў садах Іспаніі» (1915), 7 народных іспанскіх песень.