Манферат (п’ем.: Monfrà; італ.: Monferrato) — геаграфічны рэгіён, які з'яўляецца часткай рэгіёна П’емонт у Паўночнай Італіі. У яго межах, якія з часам змяняліся, размяшчаліся аднайменныя маркграфства, а пазней герцагства. Прыкладныя межы ўключаюць сучасныя правінцыі Алесандрыя і Асці.
Манферат з'яўляецца адным з найбольш важных вінаробных раёнаў Італіі. Таксама рэгіён вядомы літаратурнымі традыцыямі, у тым ліку ў XVIII стагоддзі на тэрыторыі Асці нарадзіўся паэт і драматург Віторыа Альф'еры, а ў XX ст. у Алесандрыі Умберта Эка.
Тэрыторыя рэгіёна падзелена напалам ракой Танара. Паўночная частка (італ.: Basso Monferrato), якая знаходзіцца паміж гэтай ракой і ракой По, гэта вобласць узгоркаў і раўнін. Паўднёвая частка (італ.: Alto Monferrato) знаходзіцца на ўзнёслым беразе Танара. Апеніны, якія размяшчаюцца на ёй, з'яўляюцца водападзелам паміж П'емонтам і Лігурыяй.