Манфрэд Эйген (ням.: Manfred Eigen; 9 мая 1927, Бохум — 6 лютага 2019, Гётынген) — нямецкі фізіка-хімік.
Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (1951). Працаваў у Інстытуце фізічнай хіміі Таварыства Макса Планка (дырэктар з 1964).
Нобелеўская прэмія па хіміі (1967, сумесна з Рональдам Норышам і Джорджам Портэрам).