Манітобскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Manitoba | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Manitoba |
Заснаваны | 1877 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вініпег, Манітоба, Канада |
Сайт | umanitoba.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Манітобскі ўніверсітэт (англ.: University of Manitoba) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.
Заснаваны ў 1877 годзе, гэта першы універсітэт у Заходняй Канадзе. Манітобскі ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам правінцыі як па колькасці студэнтаў, так і па плошчы кампуса. Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі Акадэміі, узнагароджаныя ордэнам «За заслугі» і алімпійскія медалісты.