Марады

Марады
фр.: Maradi
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
385 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 191 367 чал. (2013)
Часавы пояс
Марады на карце Нігера
Марады (Нігер)
Марады
Марады (Нігер)
Марады

Марады[2] (фр.: Maradi) — горад у паўднёвай частцы Нігера. Размешчаны паблізу дзяржаўнай мяжы з Нігерыяй, за 540 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Ніямей. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Марады. Абслугоўваецца аэрапортам «Марады». Насельніцтва — 191 367 чалавек (2013). Старадаўні гандлёвы горад, уваходзіў у склад аднаго з гарадоў-дзяржаў хаўса. У пачатку XIX стагоддзя падпаў пад уладу ісламскага халіфата Сакота. У 1899 годзе быў падпарадкаваны французам. З 1807 года ў Марады кіруе (пасля 1899 года — намінальна) дынастыя султанаў Дурбава (фульбэ).

Зноскі

  1. Getty Research Institute Maradi (inhabited place)LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 19 лютага 2022.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Нігера