Мараль Касцёла,Каталіцкая мараль,Маральнасць Каталіцкага Касцёла Каталіцкі Касцёл зыходзіць з таго, што нічога не можа адбывацца па за межах маралі і таму яна з'яўляецца абавязковым вымярэннем чалавечага існавання. Хрысціянская мараль мае мэтай шчасце чалавека, найбольш гарманічнае развіццё кожнай асобы і ўсіх людзей. Але дасягнуць шчасця можна толькі праз уз'яднанне з Богам, праз узаемную любоў паміж Богам і людзьмі.
Згодна з гэтым вымярэннем, мараль імкнецца вылучыць фундаментальныя прынцыпы, сталыя каштоўнасці, якія павінны кіраваць дзейнасцю чалавека: напрыклад, павага да іншых людзей, любоў да бліжняга. Такія каштоўнасці вартыя для ўсялякага грамадства, усялякага часу, усялякага месца. Аднак, яны недастатковыя для таго, каб вызначыць той шлях, па якому трэба ісці.
У гэтым вымярэнні мараль імкнецца перавесці фундаментальныя каштоўнасці ў канкрэтныя нормы, якія іх удасканальваюць (напрыклад, непарыўнасць шлюбу). Гэта тыя нормы, якія распрацавалі людзі, яны не ўніверсальны і могуць змяняцца, але пры гэтым, заўсёды імкнуцца выявіць фундаментальныя каштоўнасці.
Мараль у гэтым вымярэнні ўлічвае ўнікальнасць кожнай асобы і кожнай сітуацыі. Тутай яна імкнецца знайсці тое, што апынецца сапраўды магчымым у канкрэтнай сітуацыі. Напрыклад, ці павінна рабіць парыў шлюбу пара, якая перажывае цяжкі перыяд сямейнага жыцця? На гэтым узроўні мараль вырашае канфлікты паміж такімі нормамі і каштоўнасцямі, якія нельга выканаць адначасова; улічваючы то, яна імкнецца да кампрамісу [1].
Галоўнымі крыніцамі і прыкладамі для асэнсаванне маралі чалавека ў Каталіцкім Касцёле служаць аўтарытэты ў справах веры: Папа Рымскі, Святое Пісанне Святое Паданне і пастановы Сусветных Сбораў.
Касцёл вучыць, што “Дабрадзейнасць – гэта звычная і пастаянная схільнасць чыніць дабро” [2]. Каталіцтва адрознівае дабрадзейнасці маральныя, тэалагальныя і Дары Духа Святога.
Маральныя дабрадзейнасці і яны ж асноўныя, бо з іх выцякае ўсе астатнія. Гэтыя дабрадзейнасці чалавек можа здабыць працай над сабой. Да іх адносяцца:
разважнасць, дапамагае распазнаць праўдзівае дабро ў любых абставінах і выбіраць адпаведныя сродкі для яго здзейснення. Яна дапамагае пазбягаць крайнасцей (недахопаў і перабольшванняў у меркаваннях і ўчынках)
справядлівасць, заключаецца ў тым, каб аддаваць Богу і людзям тое, што ім належыць
стрыманасць, што дазваляе валодаць сваім імкненнем да задавальненняў і памяркоўна карыстацца зямнымі дабротамі
мужнасць, што дае вытрымку ў цяжкасцях і пастаянства ў імкненні да дабра
Дабрадзейнасці, улітыя ў душу Богам і накіраваныя да Яго:
вера, якая чыніць нас здольнымі прыняць тое, што абвясціў Бог і чаму навучае Касцёл
надзея, што ажыццяўляе ў нас прагу вечнага жыцця і ласкаў, неабходных да яго дасягнення
любоў, якая чыніць нас здольнымі любіць Бога больш за ўсё, а бліжніх нашых, як саміх сабе
То пастаянная ўнутраная дыспазіцыя душы, створаная ў чалавеку Духам Святым праз сакрамент Канфірмацыі, якая чыніцт нас паслухмянымі Яго натхненням. Іх ёсць сем: мудрасць, розум, рада, мужнасць, умеласць, набожнасць і боязь Божая. Дасканальнасць, якая фарміруецца ў душы веруючага хрысціяніна і праяўляецца ў штодзённым жыцці называецца пладамі Духа Святога. Плады Духа Святога – то: любоў, радасць, супакой, цярплівасцьЮ дабрыня, міласэрнасць, вера, лагоднасць, ціхмянасць, стрыманасць, сціпласць, ветлівасць.
Грэх — гэта свядомае і дабраахвотнае парушэнне Божага або касцёльнага наказу. Касцёл вучыць таму, што грэх і дрэнныя звычкі (заганы) з'яўляюцца для чалавека галоўнай перашкодай на шляху да Бога. Грахі ёсць двух тыпаў — першародны грэх і асабістыя грахі чалавека.
Першародны грэх зыходзіць з парушэння Адамам і Евай Боскага наказу. Праз той грэх чалавеку наканавана цяжкая праца і цярпенні. Ісус Хрыстос адкупіў людзей сваёй смерцю на крыжы і праз сакрамент хросту Бог прабачае першародны грэх. Аднак вынікі першароднага граху — схільнасць да злога, хваробы, аьавязак цяжкай працы, непазбежнасць смерці — застаюцца ў чалавека.
Да асабістых грахоў чалавека вядзе спакуса. Грэх можа быць цяжкі (смяротны) або лёккі (штодзённы). Чалавек чыніць цяжкі грэх, калі парушае касцёльны наказ у значнай ступені, прычым свядома і дабраахвотна. Той грэйх мае назву смяротны таму, што прыводзіць да смерці Боскага жыцця ў душы чалавека. Чалавек становіцца нявольнікам злога духа. Выбіваюцца галоўныя грахі, якія з'яляюцца крыніцаю зла, з якой выплываюць іншыя грахі і недахопы. Да галоўных грахоў адносяцца: пыха, хцівасць, распута, гнеў, непамяркоўнасць у ежы і піцці, зайздрасць, лянота.
Асобна выбіваюцца самыя цяжкія грахі, якія наклікаюць помсту неба і караюцца Богам у гэтым жыцці. Гэта наступныя грахі:
Наўмыснае забойства. Першым забойствам стала забойства Каіным Абеля, якому Бог прамовіў: «Кроў брата твайго голасна крычыць да мяне з зямлі. Будзь жа ты пракляты на гэтым полі» (Быц 4, 10-11). Забойца не знаходзіць супакою сабе на зямлі.
Распусны грэх супраць натуры чалавека (садомскі). Бессаромныя думкі, словы і ўчынкі супраць натуры чалавека (гвалт, гомасексуалізм, лесбія, блізкароднасныя сувязі і г. д.). За такія грахі агнём з неба былі знішчаны Садом і Гамора.
Крыўда бедных, удоў і сіротаў. За гэты грэх быў пакараны ізраільскі кароль Ахаб і ўся яго сям'я.
Затрыманне належнай платы, якую людзі справядліва заслужылі сваёй сумленнай працай.
[3]
У ХХ стг., думка Касцёла знайшла свой канчатковы выраз у энцыкліцы Папы Яна Паўла II аб мэтах хрысціянскай сям'і ў сучасным свеце. Э гэтай энцыкліцы сцвярджаецца, што менавіта праз сям'ю чалавек рэалізуе сваё глыбіннае прызнанне ў каханні. Сям'я названа “маленькім хатнім Касцёлам”, бо яна з'яўляецца першай абшчыай, дзе чалавека прынялі і раздзялілі з ім вопыт кахання да Бога. Касцёл каталіцкі прапануе ідэал сям'і, дзе яна павінна быць глыбокім і моцным таварыствам жыцця і мілавання, якое дазволіць кожнаму з яе членаў пашырыць і рэалізаваць уласнае пакліканне, навучыўшыся служыць жыццю, працы, чалавечнасці. Але Касцёл не ставіць мэтай ідэалізаваць сям'ю. Касцёл адзначае, што сям'я павінна прайсці доўгі шлях каб пераадоліць уласнаую панурасць і стацца адкрытаю да іншых. Пільная ўвага да праблем сям'і заахвочвае Касцёл займаць непасхільную пазіцыю ў адносінах да разводу шлюба. Касцёл дазваляе сям'і прыняць вынахад аб разводзе, але паўторны шлюб, хоць і не выключае іх з Касцёлу, але не дазваляе ім болей прымаць удзел у сакраменце Еўхарыстыі. Другі шлюб ужо нельга асвяціць у Касцёле.
Вельмі значнай застаецца праблема кантрацэпцыі, а ў шырокім сэнсе – рэгуляванне нараджальнасці. Пазіцыя Kсцёла ў гэтым пытанні зодзіцца да пяці пунктаў:
1. Мэта кожнай сям'і – даваць жыццё. Але то не азначае, што павінны з'явіцца ўсі фізічна магчымыя дзеці. Неабходна, каб бацькоўства і мацярынства было сапраўды адказным. Безадказна нараджаць тых дзецяў, якіх бацькі не могуць выхаваць.
2. Каханне – то ўзаемаабмен фізічны і духоўны. Зыходзячы з таго, кожная сям'я павінна выбіраць такія спосабы рэгулявання нараджаемасці, якія паляпшаюць стасункі ў сужэнцаў і ўзвышаюць адказнасць.
3. Вывучыўшы наступствы псіхічныя механічных і хімічных формаў кантрацэпцыі (таблеткі, стэрылізацыя і г. д.), Касцёл прызнае толькі метады, якія называюцца натуральнымі, г. зн. заснаваныя на фізіялагічных цыклах, уласцівых у жаночага арганізма.
4. Шлюбныя адносіны як любыя чалавечыя стасункі, маюць сэнс толькі тады, калі муж і жонка бяруць на сабе абавязак, што немагчыма без развітога сумлення.
5. Касцёл заклікае кожнага працаваць над сваім сумленнем, што значыць паважаць сапраўдную любоў, якая бліжэй за ўсяго выяўляе ў акце Стварэння. Гэтага можна дасягнуць толькі ў абсалютнай вернасці адзін аднаму. Касцёл каталіцкі заўсёды настойваў на тым, што рэгуляванне нараджемасці, гэта ёсць справа саміх сужэнцаў і актыўна выступала супраць падобнай палітыцы краін якія развіваюцца, дзе дзяржава кантралюе нараджемасць.
У стаўленні да спарону, пазіцыя Касцёла вельмі выразная: аніякі спарон не можа быць апраўданы. Ува ўсіх выпадках спарон ёсць зло, нат калі здаецца, што ён зло змяншае. Галоўная прычына такой пазіцыі Касцёла – безумоўная павага да чалавечага жыцця. Ухваліць спароны – гэта значыць асвядоміць існаванне двух тыпаў людзей – тых у каго ёсць права на жыццё і тых, у каго яго няма. У адмове ад спарону ёсць і рэлігійны чыннік – чалавечае жыццё то ёсць Боскі дар, які трэба прыняць. Тое жыццё трэба шанаваць пагатоў, што то найбольш уразлівая, крохкая і бязвінная істота.