Горад
| ||||||||||||||||||||
Маралі́к (арм.: Մարալիկ) — горад на паўночным захадзе Арменіі, размешчаны ў марзе Шырак. Знаходзіцца на заходнім схіле горнага масіва Арагац, на вышыні 1920 м над узроўнем мора.
Праз горад праходзіць шосе Батумі — Ахалцыхэ — Ахалкалакі — Гюмры — Маралік — Талін — Ерэван. З Мараліка праходзіць чыгунка да Гюмры.
У Мараліку знаходзіцца царква, пабудаваная ў 1903 г., у горадзе шмат хачкараў XI—XII стагоддзяў.