Марамбіджы | |
---|---|
англ. Murrumbidgee River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2172 км |
Басейн | 165 000 км² |
Расход вады | 77 м³/с (каля горада Балраналд) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Аўстралійскія Альпы |
• Каардынаты | 35°35′07″ пд. ш. 148°36′05″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мурэй |
• Каардынаты | 34°43′43″ пд. ш. 143°13′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мурэй |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Аўстралійская сталічная тэрыторыя, Новы Паўднёвы Уэльс |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марамбі́джы[1] (англ.: Murrumbidgee River) — рака ў Аўстраліі, правы і асноўны прыток ракі Мурэй.
Даўжыня ракі 2172 км. Плошча вадазбору 165 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці (каля горада Балраналд[1]) 77 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім нагор’і ў Аўстралійскіх Альпах, на паўднёвым усходзе штата Новы Паўднёвы Уэльс[2], за 32 км на поўнач ад горада Кіандра (англ.: Kiandra)[2]. Цячэ спачатку на паўднёвы ўсход, потым на поўнач праз Аўстралійскую сталічную тэрыторыю[2]. Асноўны прыток — Лаклан (правы)[1].
Рака суднаходная ў сезон дажджоў ніжэй горада Вага-Вага. У сухі сезон зрэдку перасыхае[1].
На рацэ вадасховішча Барынджак[1] і ГЭС, гарады Канбера, Яс, Уога-Уога, Балраналд.