Марвін Мінскі

Марвін Мінскі
англ.: Marvin Lee Minsky
Дата нараджэння 9 жніўня 1927(1927-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 2016(2016-01-24)[2][3][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Gloria Minsky[d][6]
Род дзейнасці матэматык, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта, даследчык штучнага інтэлекту
Навуковая сфера ШІ[5], кагнітыўныя навукі, philosophy of mind[d] і інфарматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Albert W. Tucker[d][8]
Член у
Узнагароды
Сайт web.media.mit.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марвін Лі Мінскі (англ.: Marvin Lee Minsky; 9 жніўня 1927 — 24 студзеня 2016) — амерыканскі кагнітыўны навуковец і інфарматык, займаўся даследаваннямі штучнага інтэлекту (ШІ), сузаснавальнік лабараторыі штучнага інтэлекту Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, аўтар тэкстаў па ШІ і філасофіі.[9][10]

Мінскі атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку прэмію Цьюрынга ў 1969 годзе.

Марвін Лі Мінскі нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў габрэйскай сям’і вокавага хірурга Генры і сіяністкай актывісткі Фані (Райзер).[10][11][12] Вучыўся ў Філдстанскай школе і Вышэйшай навуковай школе Бронкса. Пазней наведваў Акадэмію Філіпса (Андовер, штат Масачусэтс). Затым Мінскі служыў у ВМС ЗША з 1944 па 1945 год. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі ў Гарвардскім універсітэце ў 1950 годзе і ступень доктара філасофіі па матэматыцы ў Прынстанскім універсітэце ў 1954 годзе. Яго доктарская дысертацыя называлася «Тэорыя нервова-аналагавых сістэм падмацавання і яе прымяненне да праблемы мадэлявання мозгу» (англ.: Theory of neural-analog reinforcement systems and its application to the brain-model problem).[13][14] Ён быў малодшым навуковым супрацоўнікам Гарвардскага таварыства стыпендыятаў з 1954 па 1957 год.[15][16]

Мінскі працаваў у MIT з 1958 да самай смерці. Ён далучыўся да лабараторыі Лінкальна ў MIT у 1958 годзе, а праз год Мінскі і Джон Мак-Карці ініцыявалі ўласную лабараторыю, якая зараз называецца Лабараторыяй інфарматыкі і штучнага інтэлекту MIT.[17] Ён быў прафесарам медыямастацтва і медыянавук, таксама прафесарам электратэхнікі і інфарматыкі.

Уклад у навуку

[правіць | правіць зыходнік]

Вынаходніцтвы Мінскага ўключаюць першы шлем віртуальнай рэальнасці (1963)[18] і канфакальны мікраскоп (1957). Разам з Сэймурам Пэйпертам ён распрацаваў першага робата Turtle на мове праграмавання Logo. Мінскі таксама пабудаваў у 1951 годзе першую машыну навучання нейроннай сеткі з выпадковым падключэннем (англ.: Stochastic Neural Analog Reinforcement Calculator, SNARC). У 1962 годзе Мінскі працаваў над універсальнымі машынамі Цьюрынга і стварыў сваю машыну з 7 станамі і 4 сімваламі.[19]

Кніга Мінскага «Персептроны» (англ.: «Perceptrons»), напісаная разам з Сэймурам Пэйпертам, стала асноватворнай працай у галіне аналізу штучных нейронавых сетак. Таксама Мінскі заснаваў некалькі мадэляў штучнага інтэлекту. Яго праца «Асновы для прадстаўлення ведаў» (англ.: «A framework for representing knowledge») стварыла новую парадыгму ў прадстаўленні ведаў. Мінскі таксама пісаў пра магчымасць таго, што пазаземнае жыццё можа мець мысленне як у людзей.

У пачатку 1970-х гадоў у Лабараторыі штучнага інтэлекту Мінскі і Пэйперт пачалі распрацоўку тэорыі грамадства розуму. Тэорыя спрабуе растлумачыць, як тое, што мы называем інтэлектам, можа быць прадуктам узаемадзеяння неразумных частак. Мінскі кажа, што самая вялікая крыніца ідэй аб гэтай тэорыі прыйшла з яго працы па стварэнні машыны, якая выкарыстоўвае рабатызаваную руку, відэакамеру і камп’ютар для зборкі з дзіцячых кубікаў. У 1986 годзе Мінскі апублікаваў кнігу «Грамадства розуму» (англ.: «The Society of Mind»), якая, у адрозненне ад большасці яго раней апублікаваных прац, была напісана для шырокай публікі.

У лістападзе 2006 г. Мінскі апублікаваў кнігу «Машына эмоцый» (англ.: «The Emotion Machine»), якая крытыкуе многія папулярныя тэорыі працы чалавечага розуму і прапануе альтэрнатыўныя тэорыі, часта замяняючы простыя ідэі больш складанымі. Апошнія чарнавікі кнігі знаходзяцца ў вольным доступе на яго вэб-старонцы.[20]

Мінскі таксама стварыў «гравітацыйную машыну», якая будзе біць у звон, калі гравітацыйная сталая зменіцца, што, аднак, тэарэтычна немагчыма ў агляднай будучыні.

Мінскі атрымаў прэмію Цьюрынга (найвялікшае ўзнагароджанне ў інфарматыцы) у 1969 годзе, прэмію «Залатая пласціна» Амерыканскай акадэміі дасягненняў у 1982 годзе,[21] прэмію Японіі ў 1990 годзе, прэмію IJCAI за выдатныя даследаванні ў 1991 годзе і медаль Бенджаміна Франкліна ад Інстытута Франкліна за 2001 год.[22] У 2006 годзе ён стаў стыпендыятам Музея гісторыі кампутараў «за сузаснаванне вобласці штучнага інтэлекту, стварэнне ранніх нейронавых сетак і робатаў і распрацоўку тэорый чалавечага і машыннага пазнання».[23] У 2011 годзе Мінскі быў уведзены ў Залу славы штучнага інтэлекту журнала IEEE Intelligent Systems за «значны ўклад у галіне штучнага інтэлекту і інтэлектуальных сістэм». У 2013 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award у катэгорыі «Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі». У 2014 годзе Мінскі стаў лаўрэатам прэміі Дэна Дэвіда ў катэгорыі «Штучны інтэлект, лічбавы розум».

Зноскі

  1. а б Marvin Minsky, Pioneer in Artificial Intelligence, Dies at 88 // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2016. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 26 студзеня 2016.
  2. а б в г д е ё ж http://amturing.acm.org/award_winners/minsky_7440781.cfm Праверана 5 сакавіка 2016.
  3. Marvin Minsky // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.computerhistory.org/fellowawards/hall/bios/Marvin,Minsky/
  5. а б http://amturing.acm.org/award_winners/minsky_7440781.cfm
  6. https://www.nytimes.com/1952/07/21/archives/dr-gloria-rudisch-wed-i-becomes-bride-of-marvin-leei-minsky-harvard.html
  7. а б в г д е ё ж з і http://web.media.mit.edu/~minsky/minskybiog.html Праверана 26 студзеня 2016.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 26 студзеня 2016.
  9. Google Scholar. scholar.google.com.
  10. а б Winston, Patrick Henry (2016). "Marvin L. Minsky (1927–2016)". Nature. 530 (7590): 282. doi:10.1038/530282a. PMID 26887486.
  11. Swedin, Eric Gottfrid (August 10, 2005). Science in the Contemporary World: An Encyclopedia. ABC-CLIO. p. 188 – via Internet Archive. marvin minsky jewish.
  12. Campbell-Kelly, Martin (February 3, 2016). "Marvin Minsky obituary". The Guardian – via www.theguardian.com.
  13. Minsky. Theory of neural-analog reinforcement systems and its application to the brain-model problem (31 ліпеня 1954).
  14. Hillis, Danny; McCarthy, John; Mitchell, Tom M.; Mueller, Erik T.; Riecken, Doug; Sloman, Aaron; Winston, Patrick Henry (2007). "In Honor of Marvin Minsky's Contributions on his 80th Birthday". AI Magazine. 28 (4): 103–110. Праверана November 24, 2010.
  15. Society of Fellows, Listed by Term
  16. Marvin Minsky, Ph.D. Biography and Interview. www.achievement.org. American Academy of Achievement.
  17. Rifkin. Marvin Minsky, pioneer in artificial intelligence, dies at 88(недаступная спасылка). The Tech. MIT (28 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы November 21, 2017. Праверана 20 July 2017.
  18. Brief Academic Biography of Marvin Minsky(недаступная спасылка). Web.media.mit.edu. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2018. Праверана January 26, 2016.
  19. Turlough Neary, Damien Woods, «Small Weakly Universal Turing Machines», Machines, Computations, and Universality 2007, proceedings, Orleans, France, September 10-13, 2007, ISBN 3540745920, p. 262—263
  20. Marvin Minsky's Home Page(недаступная спасылка). web.media.mit.edu. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2008. Праверана 6 студзеня 2024.
  21. Golden Plate Awardees of the American Academy of Achievement. www.achievement.org. American Academy of Achievement.
  22. Marvin Minsky — The Franklin Institute Awards — Laureate Database Архівавана {{{2}}}..
  23. Marvin Minsky: 2006 Fellow. Computer History Museum. Архівавана з першакрыніцы March 29, 2015. Праверана July 30, 2019.