Маргарыта Ксіргу | |
---|---|
Margarita Xirgu | |
у 1910 годзе | |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1888[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1969[3][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Miquel Ortín Paesa[d] і Josep Arnall[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэатральны рэжысёр, theater director, дырэктарка школы |
Тэатр | |
Узнагароды |
Q110402243? (1934) |
IMDb | ID 0944584 |
Сайт | margaritaxirgu.es (ісп.) (катал.) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Маргарыта Ксіргу (ісп.: Margarita Xirgu; 1888-1969) — іспанская і аргенцінская актрыса, тэатральны тэатральны рэжысёр, педагог.
Маргарыта Ксіргу нарадзілася 17 ліпеня 1888 года ў Молінс-дэ-Рэй. У 1896 годзе сям'я пераехала ў Барселону. У юнацтве, у Барселоне, гуляла ў аматарскіх спектаклях, у п'есах мясцовых аўтараў, якія пісалі на каталонскай мове. Ужо ў 1906 годзе яна набыла вядомасць згуляўшы ролю Бланкі ў спектаклі «Мора і неба» А. Гімеры на сцэне прафесійнага тэатра «Ромэ». У 1907 годзе памірае бацька Маргарыты і яна становіцца карміцелем сям'і: маці і малодшага брата.
З 1908 па 1914 выступала ў тэатры «Прынсіпаль» (Барселона). З 1914 года выступае ў Мадрыдзе, з поспехам выконваючы ролі ў п'есах сучасных драматургаў, гуляла бытавыя і трагедыйныя ролі. Праславілася выкананнем роляў у п'есах Гарсія Лоркі. Трагедыйны талент у поўнай меры раскрыўся ў спектаклі «Медэя».
З 1933 года выступала на Кубе і ў Мексіцы. У 1939 годзе да ўлады прыйшоў Франка і Маргарыта Ксіргу адмовілася ад вяртання на радзіму. Актрыса перабралася ў Аргенціну, дзе пачалася яе дзейнасць у якасці рэжысёра тэатра. Яна ставіла класічную і сучасную драматургію. Маргарыта Ксіргу кіравала Нацыянальным тэатрам у Мантэвідэа (Уругвай).