Маргарыта Рыгораўна Махнёва | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | Маргарыта Рыгораўна Цішкевіч |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзілася |
13 лютага 1992 (32 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см |
Вага | 73 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргарыта Рыгораўна Махнёва (нар. 13 лютага 1992, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. Бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015), сярэбраны (2019) і бронзавы прызёр (2013, 2014) чэмпіянатаў свету, чэмпіёнка (2014, 2015), сярэбраны (2016) і бронзавы (2013, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).
Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) [1].
11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені[2].