Маргрэт Вейверс | |
---|---|
шведск.: Margreth Weivers | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1926[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 лютага 2021[2] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Bertil Norström[d] |
Прафесія | актрыса |
IMDb | ID 0919402 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргрэт Вейверс (шведск.: Margreth Weivers, 24 ліпеня 1926, Стакгольм — 3 лютага 2021, Стакгольм) — шведская актрыса тэатра і кіно.
Упершыню ўдзельнічала ў праграме «Дзіцячая паштовая скрынка» (шведск.: Barnens brevlåda), калі ёй было ўсяго чатыры гады, а затым рэгулярна працавала на радыё. Некалькі пазней яна сыграла дзіцячую ролю ў драме «Імператар Партугаліі» (1939). У падлеткавым узросце ўдзельнічала ў стварэнні забаўляльнай радыёпраграмы «Шчаслівая васьмёрка».
Вучылася ў тэатральнай школе Calle Flygare (1942—1944), у той жа час у яе быў студэнцкі кантракт у «Europa FFil». Пасля вучобы працавала ў Гарадскім тэатры Мальмё і на гарадскім іпадроме. У 1951 годзе яна атрымала стыпендыю Folkparkernas.
У 1953 годзе перайшла ў гарадскі тэатр Норчепінга-Лінчэпінга. У 1954—1955 гадах выступала ў Новым тэатры ў Стакгольме, у 1956—1957 гадах у Хельсінгбаргу. Пасля гэтага яна грала ў Стакгольмскім гарадскім тэатры да 1985 года, пакуль не стала свабоднай актрысай.
Апошняй роляй Маргрэт Вейвер ў тэатры была нявеста ў «Санаце зданяў» Аўгуста Стрындберга ў пастаноўцы Інгмара Бергмана ў Каралеўскім драматычным тэатры (2000 год).
Дэбютавала ў кіно ў 1943 годзе ў фільме «När ungdomen vaknar» («Калі моладзь прачынаецца»). За сваю кінакар’еру знялася ў больш чым 100 фільмах.
У 2009 годзе атрымала Прыз фестывалю (ганаровая згадка ў конкурсе кароткаметражных фільмаў для Розенхіла).