Марджары Бултан | |
---|---|
Marjorie Boulton | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Strigo |
Дата нараджэння | 7 мая 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 2017[3][1] (93 гады) |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | эсперанта |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́рджары Бултан (англ.: Marjorie Boulton 7 мая 1924 — 30 жніўня 2017) — эсперантамоўная паэтэса, празаік і драматург, эсперантолаг; адна з найбольш выдатных прадстаўнікоў «англійскай школы» ў эсперанцкай паэзіі [5]. Член Акадэміі эсперанта.
Нарадзілася 7 мая 1924 года, англічанка. Вучылася ў Оксфардскім універсітэце; мела доктарскую ступень па літаратуразнаўству[6]. Паводле прафесіі — выкладчык англійскай мовы і літаратуры. З 1949 года — эсперантыст. Аўтар больш як 20 кніг на эсперанта і англійскай мове[7].
Пяру Бултан належаць некалькі зборнікаў вершаў і паэм, зборнік тэаральных п’ес «Жанчына каля мяжы»[8] і шэраг празаічных твораў. Мяккі гумар, выразны гуманістычны кірунак вершаваных мініяцюр і паэм паэткі выдвігаюць яе ў шэраг найбольш таленавітых эсперантамоўных паэтаў[9].
Пасля апублікавання вершаў Бултан у эсперанцкай перыёдыцы паследаваў яе дэбютны паэтычны зборнік «Кантральта»[10], які быў выдадзены ў 1955 годзе. Падчас напісання твораў, якія ўвайшлі ў гэты зборнік, паэтэса натхнялася багатым вопытам настаўніка і падарожніка (яна ўдзельнічала, у прыватнасці, у працы шматлікіх эсперанцкіх кангрэсаў)[11].
Ад зборніка да зборніка тэматыка паэтычных твораў М. Бултан становіцца ўсё больш разнастайнай. Калі ў яе зборніку «Часціцы»[12] былі пераважна адлюстраваны праблемы, якія трывожылі чалавека XX стагоддзя, то зборнік «Сто вясёлых песень»[13] складаецца з вершаваных мініяцюр, якія адлюстроўваюць светлыя бакі жыцця і адрозніваюцца тонкім гумарам[11].
Улюбёны вершаваны памер паэткі — пяцістопны ямб. У сваіх паэтычных творах яна актыўна карыстаецца дысананснымі рыфмамі, нанізваючы іх цэлымі гронкамі: lumo — amo — komprenemo, mondo — grundo — legendo і г. д.[14]
У кнігу «Жанчына каля мяжы»[8] ўвайшлі аднаактныя п’есы разнастайнага зместу — лірычныя і трагічныя, дыдактычныя і фантастычныя. Поспехам карысталася драма М. Бултан «Быць ці не быць» (эспер.: Esti aŭ ne esti), у якой апавядаецца аб жахлівых наступствах вайны з прымяненнем атамнай зброі і якая была пастаўлена Венгерскім эсперанта-тэатрам[11].
У 1960 годзе М. Бултан апублікавала на англійскай мове «Біяграфію Заменгофа», дзе былі прыведзены раней невядомыя дакументы аб жыцці заснавальніка эсперанта. У 1962 годзе гэтая кніга была выдадзена[15] ў перакладзе на эсперанта[11]; гісторыкі эсперанта-руху адносяць яе да лепшых з існуючых біяграфій Л. Л. Заменгофа[16].