Шматгадовыя, радзей аднагадовыя і двугадовыя, калючыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, простае або галінастае ў верхняй частцы, часта апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае. Кветкі трубчастыя, у шматлікіх адзіночных кошыках, утвараючых шарападобныя або падоўжаныя галоўчатыя суквецці з агульнай абгорткай. Абгорткі асобных кошыкаў складаюцца з 12—25 лісцікаў. Плод — сямянка з чубком.
Расце, як правіла, па схілах узгоркаў, у стэпах, па берагах рэк на лугах, на ўзлесках сярод хмызнякоў, на пустках і ў ярах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — Мардоўнік круглагаловы.