Марк Аўрэлій Карын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Aurelius Carinus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Нумерыян (283 — ) | ||||||
Папярэднік | Кар | ||||||
Пераемнік | Дыяклетыян | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 250
|
||||||
Смерць |
285 даліна ракі Марг |
||||||
Бацька | Марк Аўрэлій Кар | ||||||
Маці | невядома | ||||||
Жонка | Магнія Урбіка | ||||||
Дзеці | Нігрыніян (?) | ||||||
Веравызнанне | Старажытнарымская рэлігія | ||||||
Званне | Імператар | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марк Аўрэлій Карын (лац.: Marcus Aurelius Carinus) — рымскі імператар у 283—285 гадах. Карын быў старэйшым сынам прэфекта прэторыя Кара. Пасля таго, як Кар быў абвешчаны імператарам, ён прызначыў Карына сваім суправіцелем з тытулам цэзара і, пакінуўшы кіраўніком заходніх правінцый, рушыў у паход на персаў разам з другім сынам Нумерыянам. Пасля смерці бацькі і брата Карын выступіў супраць абвяшчэння ўсходнімі легіёнамі імператарам Дыяклетыяна, але ў генеральнай бітве ў даліне Марга пацярпеў паразу і быў забіты.