Марк Вайзер | |
---|---|
Mark Weiser | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1952[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 1999[1] (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчык універсітэта, інжынер |
Навуковая сфера | інфармацыйныя тэхналогіі[2] і вылічальная тэхніка[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1979) і магістр мастацтваў[d] (1977) |
Альма-матар |
Марк Д. Вайзер (23 ліпеня 1952 — 27 красавіка 1999) — спецыяліст у галіне камп’ютарных тэхналогій, галоўны тэхнічны дырэктар (CTO) Xerox PARC. Вайзер першы ў 1988 годзе прапанаваў канцэпцыю т. зв. паўсюдных вылічэнняў[4], найбольш блізкай да якой у наш час можна лічыць Інтэрнэт рэчаў (IoT). У межах Сіліконавай даліны Вайзер і дагэтуль лічыцца візіянерам і празорцам у галіне камп’ютараў, яго ідэі паўплывалі на многіх сусветна вядомых спецыялістаў, звязаных з камп’ютарамі.
Вайзер нарадзіўся ў Чыкага, штат Ілінойс, у сям’і Дэвіда і Одры Вайзер. Дзяцінства правеў у Стоні-Брук, Нью-Ёрк. Пасля заканчэння школы Вайзер паступіў у каледж, каб вывучаць філасофію, але правучыўся толькі два курсы, а пасля быў адлічаны з-за немагчымасці плаціць за вучобу. Пасля адлічэння ен пайшоў працаваць праграмістам у горадзе Эн-Арбар (штат Мічыган), дзе адначасова наведваў заняткі па праграмаванню. Дзякуючы гэтаму ен быў залічаны адразу на магістарскую праграму Мічыганскага ўніверсітэта, дзе вывучаў камп’ютарныя навукі. У 1976 годзе там жа ен атрымаў ступень магістра, у 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Пасля атрымання доктарскай ступені Вайзер выкладаў інфарматыку ва ўніверсітэце штата Мэрыленд у Каледж-Парку і стаў намеснікам старшыні кафедры камп’ютарных тэхналогій у 1986 годзе. У 1987 годзе Вайзер далучыўся да PARC (тады Xerox PARC) і стаў кіраўніком лабараторыі інфарматыкі ў 1988 годзе. У 1996 годзе ён стаў галоўным тэхналагічным дырэктарам PARC.
У дадатак да сваёй працы ў галіне інфарматыкі, Вайзер у вольны час быў барабаншчыкам рок-групы Severe Tire Damage, якая была першай групай, якая вяла жывыя трансляцыі праз Інтэрнэт.