Марк Джэймс Тод | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Спецыялізацыя | конны спорт і конныя скачкі[d] |
Нарадзіўся |
1 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Марк Джэймс Тод (англ.: Mark James Todd; нар. 1 сакавіка 1956, Кеймбрыдж, Новая Зеландыя) — новазеландскі спартсмен-коннік, двухразовы алімпійскі чэмпіён. Спецыялізуецца ў трохбор’і. Рыцар-кампаньён новазеландскага ордэна Заслуг (KNZM), камандор ордэна Брытанскай імперыі (CBE).
З дзяцінства марыў стаць наезнікам, пачаў займацца конным спортам у дзіцячым поні-клубе. Сур’ёзная спартыўная кар’ера Тодда пачалася ў 1980 годзе, калі ён, пераехаўшы ў Англію, выйграў прэстыжны Бадмінтанскі турнір па конным трохбор’і (у далейшым ён перамагаў там яшчэ двойчы).