Марк Фурый Бібакул | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | лац.: Marcus Furius Bibaculus |
Дата нараджэння | 103 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе да н.э. |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | невядома |
Маці | невядома |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Жанр | iambic poetry[d][2] |
Мова твораў | лацінская мова[3] |
Марк Фурый Бібакул (лац.: Marcus Furius Bibaculus; нар. 103 да н.э.) — рымскі паэт-неатэрык. Па звестках Гераніма Стрыдонскага нарадзіўся ў Крэмоне і, імаверна, пражыў доўгае жыццё. Ад ягоных твораў засталіся нешматлікія ўрыўкі.
Часам Марка Фурыя Бібакула прапануецца атаясняць з Фурыем з вершаў Катула, аднак адзінага меркавання на гэты конт няма.
Марк Фурый больш вядомы дзякуючы сваім эпіграмам, у прыватнасці і палітычнага зместу — на Цэзара і Актавіяна, а таксама іх прыхільнікаў.
Таксама ў яго ёсць твор напісана прозай. Гэта зборнік, які носіць назву «Літаратурныя творы». На жаль, практычна нічога з творчасці Бібакула не дайшло да нашых дзён. У асноўным пра іх вядома з творчасці Катула.