Марк Эмілій Эміліян

Марк Эмілій Эміліян
лац.: Aemilianus
рымскі імператар
жнівень 253 — кастрычнік 253
Папярэднік Трэбаніян Гал
Пераемнік Валерыян I

Нараджэнне 207
Смерць 253
Імя пры нараджэнні лац.: Marcus Aemilius Aemilianus
Жонка Cornelia Supera[d]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Эмілій Эміліян (лац.: Marcus Aemilius Aemilianus; каля 207253) — рымскі імператар у 253 годзе.

Паходжанне і вайсковая кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]
Карнелія Супера (ці Сура), жонка Эміліяна.

Эміліян нарадзіўся ў рымскай правінцыі Маўрэтанія. Паводле крыніцы 4-га стагоддзя «Выманні пра жыццё і норавы рымскіх імператараў» (лац.: Epitome de Caesaribus), ён нарадзіўся на Джэбры (лац.: Gibra, сучасная Джэрба, востраў ля ўзбярэжжа Туніса) і быў па паходжанні маўр. Тая ж самая крыніца паведамляе, што ён нарадзіўся ў 207 годзе[1]. Гісторык 12-га стагоддзя Іаан Занара зваў яго не маўрам, а лівійцам (то бок выхадцам з заходняга Егіпта-усходняй Лівіі)[2]. Ён быў жанаты з Карнеліяй Супера, якая была афрыканскага паходжання. Год іх вяселля невядомы, але хутчэй за ўсё яны пажаніліся да таго, як Эміліян пакінуў Афрыку.

Мала што вядомае пра кар'еру Эміліяна, апроч таго, што ў 251252 гадах ён атрымаў ад імператара Трэбаніяна Гала званне намесніка адначасна Мёзіі і Паноніі.

Вайна з готамі, скіданне Трэбаніяна Гала, кароткае кіраванне і смерць

[правіць | правіць зыходнік]

Трэбаніян Гал стаў імператарам пасля гібелі Дэцыя Траяна ад рук гоцкага караля Кніва ў бітве пры Абрытусе, а потым павінен быў кіраваць бараьбцой з выбліскам чумы ў Рыме, якая спусташала Рым. Ён не быў папулярны ў арміі, галоўным чынам з-за зневажальных дагавораў, падпісаных у 251 з готамі і царом Персіі Шапурам I, які напаў на Сірыю. Паводле слоў Іаана Антыяхійскага, у момант свайго прызначэння ў Мёзію Эміліян ужо быў меў зайздрасць да Гала і задумваў змову супраць яго. Ён таксама быў праціўнікам рымскага сената.

Эміліян адмовіўся плаціць падаткі за 253 год, а замест гэтага стаў скарыстаць гэтыя грошы ў сваіх мэтах і для падтрымкі сваіх легіёнаў. Улетку 253 года готы, на чале з царом Кнівай, выступілі з пратэстам, што не атрымалі даніну з рымлянаў у адпаведнасці з дагаворам 251 года і перасеклі мяжу, напаўшы на Кападокію, Песінію і Эфес. Эміліян атрымаў камандаванне войскам з загадам абараніць гэтыя вобласці. Аднак, пасля нядаўняй паразы ў бітве пры Абрытусе баявы дух у войсках быў вельмі нізкі. Эміліян звярнуўся да іх, нагадаўшы пра рымскі гонар і будучую даніну з готаў. Рымляне заспелі готаў знянацку, забіўшы большасць з іх, і, пераследуючы іх на іх тэрыторыі, захапілі здабычу і вызвалілі палонных рымлянаў. Рымскія салдаты, сабраныя Эміліянам, абвясцілі яго імператарам.

Эміліян пакінуў даручаныя яму правінцыі і з усімі сваімі людзьмі, хутка адправіўся ў Рым, каб сустрэцца са сваім праціўнікам, перш чым той зможа атрымаць падмацаванне. Тым часам як Эміліян рухаўся да Рыма па Фламініевай дарозе, ён быў абвешчаны «ворагам дзяржавы» паводле рашэння рымскага сената, а Трэбаніян Гал і яго сын і суправіцель Валузіян выйшлі з Рыма, каб сустрэцца з Эміліянам. Два войскі сустрэліся ля горада Інтэрамна (сучасны Церні) ў паўднёвай Умбрыі і Эміліян выйграў бітву. Трэбаніян Гал і Валузіян беглі з нешматлікімі прыхільнікамі на поўнач, напэўна, для таго каб выйграць час да прыбыцця падмацаванняў, але неўзабаве былі забіты некаторымі са сваіх ахоўнікаў.

Эміліян увайшоў у Рым. Сенат, пасля кароткага супраціву, прызнаў яго імператарам. Атрымаў імёны Добры (лац.: Pius), Шчаслівы (лац.: Felix), Бацька Бацькаўшчыны (лац.: Pater Patriae), абвешчаны трыбунам і быў узведзены ў сан вярхоўнага пантыфіка. Аднак, ён не быў узведзены ў консульства (магчыма, па прычыне яго несенатарскага паходжання). Манеты яго кляпання дэманструюць жаданне Эміліяна выглядаць, перадусім, у якасці вайсковага камандзіра, які быў у стане перамагчы готаў, тым часам як ніхто не лічыў гэта магчымым, і з'яўляўся менавіта тым чалавекам, які здольны аднавіць магутнасць Рымскай імперыі.

Аднак, пасля таго, як рэйнскія легіёны абвясцілі імператарам Валерыяна, салдаты Эміліяна, асцерагаючыся грамадзянскай вайны і сілы Валерыяна, збунтаваліся. Праз чатыры месяцы кіравання Эміліян быў заколаты кінжаламі ўласнымі салдатамі ва Умбрыі непадалёк ад Спалета ці, паводле іншай версіі, у Чырвонага (лац.: Sanguinarium) моста, паміж Арыкулумам і Нарніяй (на паўдарогі паміж Спалета і Рымам), і прызналі Валерыяна як новага імператара[3].

Пасля яго смерці, якая адбылася ў перыяд з канца ліпеня па сярэдзіну верасня 253 года, супраць Эміліяна быў абвешчаны damnatio memoriae, праклён памяці[4].

Зноскі

  1. Аврелий В. Извлечения о жизни и нравах римских императоров 31, 4
  2. Зонара, Всемирная история, 12,21
  3. Аврелий В. Извлечения о жизни и нравах римских императоров , 31.2
  4. Varner, Eric, Mutilation and Transformation, Brill Academic Publishers, 2004, ISBN 9004135774, p. 209.