Марка Андзіч

Футбол
Марка Андзіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 снежня 1983(1983-12-14)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 180 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Бачка 1901
Маладзёжныя клубы
2000—2003 Саюзная Рэспубліка Югаславія Слога (Пожага)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Сербія і Чарнагорыя Севайна 28 (6)
2005—2007 Бельгія Льерс 53 (3)
2007—2008 Бельгія Локерэн 3 (0)
2008   Бельгія Брусель 12 (0)
2008—2011 Венгрыя Відэатон 53 (4)
2011—2015 Рэспубліка Кіпр Анартосіс 90 (1)
2015—2016 Рэспубліка Кіпр Неа Саламіна 20 (0)
2016—2017 Сербія Спартак (Субаціца) 18 (0)
2017—2019 Сербія Металац (Горні Міланавац) 43 (9)
2019 Боснія і Герцагавіна Звіезда 09 (Біеліна) 10 (1)
2019— Сербія Бачка 1901 (Субаціца)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 кастрычніка 2019.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марка Андзіч (сербск.: Марко Андић; нар. 14 снежня 1983, Пожага, СФРЮ) — сербскі футбаліст, правы абаронца клуба «Бачка 1901» з Субаціцы.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Марка пачынаў кар’еру ў клубе «Севайна». Пасля двух сезонаў у Сербіі перайшоў у бельгійскі «Льерс». Пасля заканчэння сезону 2006/07 далучыўся да «Локерэна». У 2008 годзе падпісаў кантракт з клубам «Відэатон», з якім стаў чэмпіёнам Венгрыі ў сезоне 2010/11. У 2011 годзе перайшоў у кіпрскі «Анартосіс», пазней гуляў за клуб «Неа Саламіна». У 2016 годзе вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Спартак» Субаціца, а ў 2017 годзе перайшоў у «Металац».

У студзені 2019 года далучыўся да баснійскага клуба «Звіезда 09» з Біеліны. З лета 2019 года выступае за «Бачку 1901» у Лізе Ваяводзіны.

Зноскі

  1. Marko Andjic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marko Anđić // FBref