Маркем | |
---|---|
англ. Markham Island | |
Характарыстыкі | |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
74°36′ пд. ш. 164°55′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Роса |
Кантынент | |
Востраў Маркем (англ.: Markham Island) — невялікі самотны востраў, які ляжыць ў моры Роса ў паўночнай частцы заліва Тэра Нова каля мыса Оскар ля берагоў Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе.
Востраў мае стромкія высокія берагі, яго дыяметр складае каля 1-й мілі[1]. Ўяўляе сабой агаленне вулканічнай прыроды над недаследаванай адмоўнай магнітнай анамаліяй . Будынкі адсутнічаюць, за выключэннем геадэзічных знакаў, пабудаваных у рамках даследчай праграмы Італіі . Раён вострава з’яўляецца важным месцам размнажэння і пражывання цюленяў Уэдэла . Уваходзіць у склад 173-й асабліва ахоўнай зоны Антарктыкі — яе пратакол рэгулюе і накладвае абмежаванні на дзейнасць і знаходжанне людзей на востраве[2].
Востраў быў адкрыты ў лютым 1900 года Брытанскай антарктычнай экспедыцыяй (1898—1900), якая праходзіла пад камандаваннем Карстэна Борхгрэвінка[3]. Борхгрэвінк назваў востраў у гонар Клементса Маркема, жадаючы тым самым зняць напружанасць, якая ўзнікла раней у яго адносінах з апошнім, аднак гэты жэст прымірэння быў адпрэчаны[4].