Маркета Вандроўшава

Тэніс
Маркета Вандроўшава
чэшск.: Markéta Vondroušová
Нарадзілася 28 чэрвеня 1999(1999-06-28)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Прага, Чэхія
Рост 172 см
Прафесійная кар’ера 2015 — ц.ч.
Вядучая рука левая
Удар злева двуручны
Трэнер(ы) Ян Мертль
Прызавыя грошы 8 444 821 $[3]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 276–121[4]
Тытулы 2 WTA, 8 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 10 (17 ліпеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 4-ы раўнд (2021)
Францыя фінал (2019)
Уімблдан перамога (2023)
ЗША 4-ы раўнд (2018)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 85–42[4]
Тытулы 6 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 48 (26 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2019)
Францыя 2-і раўнд (2019, 2023)
Уімблдан 1/4 фіналу (2017)
ЗША 2-і раўнд (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 17 ліпеня 2023 года

Марке́та Вандро́ўшава[5][6] (чэшск.: Markéta Vondroušová; нар. 28 чэрвеня 1999(1999-06-28)[1], Сокалаў, Чэхія[1]) — чэшская тэнісістка; пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2023); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2019); сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2020 года ў адзіночным разрадзе; пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе.

У юніёрах: былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу; пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2015, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2015); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2014); пераможца парнага турніру Orange Bowl (2014).

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Давід Вандроўш; маці — Індрышка Андэрлава (гуляла прафесійна ў валейбол).

Маркета пачала гуляць у тэніс у 4 гады разам з бацькам, з 10 гадоў стала трэніравацца ў Празе, а ў 15 гадоў ужо пераехала туды і жыла самастойна. Улюбёнае пакрыццё — грунт. Любімы гулец у тэнісе — Роджэр Федэрэр.

15 ліпеня 2023 года Маркета Вандроўшава заваявала першы тытул турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе на Уімблдане, у фінале адолеўшы Унс Джабір з лікам 6-4, 6-4[7].

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 99 119
2021 35 65
2020 21 600
2019 16 100
2018 67 634
2017 67 155
2016 376
2015 429 386


Выступленні на турнірах

[правіць | правіць зыходнік]


Гісторыя выступленняў на турнірах

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 18 ліпеня 2023 года

Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.


  1. а б в г https://www.billiejeankingcup.com/en/player/800338569
  2. Olympedia — 2006. Праверана 3 жніўня 2021.
  3. Career Prize Money Leaders. WTA Tennis. Архівавана з першакрыніцы 6 November 2019. Праверана 4 August 2019.
  4. а б Player Profile // WTA website
  5. Відэа на YouTube
  6. Відэа на YouTube
  7. Чэшская тэнісістка выйграла Уімблдон. chapter97.org. Праверана 6 жніўня 2023.
  8. а б в г Пачала турнір з кваліфікацыі.